У Беларусі найбольш падаражэлі алей, кава і ялавічына, найменш - свініна

Алей, кава і ялавічына найбольш падаражэлі ў Беларусі ў лютым. Як паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу, цэны на асноўныя прадукты харчавання ў лютым у параўнанні са студзенем бягучага года выраслі на 0,8%, а ў адносінах да снежня 2007-га - на 2,1%.

Алей, кава і ялавічына падаражэлі ад 2,2 да 2,9%. Найменш узняліся цэны на свініну, кандытарскія вырабы, кансервы - на 0,6%.

БЕЛТА