У Беларусі другі месяц запар зніжаецца дапамога на пахаванне
Дапамога зніжаецца / Еўрарадыё
У Беларусі другі месяц запар зніжаецца дапамога на пахаванне. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя прафсаюзы. Яны адзначаюць, што памер дапамогі залежыць ад сярэдняга заробку па краіне, ён мяняецца штомесяц.
У студзені 2023-га дапамога на пахаванне складала 1648,20 рубля, у лютым 1915,6, у сакавіку — 1684,9 рубля. З 1 красавіка сума выплаты складае 1687,8 рубля. Такім чынам, зніжэнне склала 227,8 рубля.