У Беларусі будзе стварацца жылы фонд для перасялення неплацельшчыкаў

Пра гэта паведаміў мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзiмiр Белахвостаў.

Паводле яго слоў, праект жыллёвага кодэкса, якi плануецца ўнесцi на разгляд дэпутатаў парламента на вясенняй сесii, прадугледжвае такую меру да даўжнiкоў за камунальныя паслугi, як перасяленне ў малакамфортнае жыллё.

Згодна з данымi мiнiстра, па 8% асабовых рахункаў у Беларусi ёсць запазычанасць перад камунальшчыкамi больш за два месяцы, пры гэтым адна чацвёртая — гэта хранiчныя неплацельшчыкi.

“Звязда”