У Беларусі будзе сабрана на 300 тысяч тон збожжа менш, чым запрагназавана

У Беларусі засталіся непрыбраныя толькі 7% плошчаў зерневых культур. Паводле свежых звестак з Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, намалочана 6,426 мільёнаў тон збожжа. Пры дапамозе нескладаных матэматычных аперацый можна вызначыць, што калі з 93% плошчаў прыбрана і намалочана 6,426 мільёнаў тон зерневых, дык са 100% атрымаецца 6,909 мільёнаў тон. Гэта амаль на 300 тысяч тон менш, чым планаваў сабраць сёлета прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Год таму жніво ледзь пераваліла за экватар: было прыбрана каля 52% плошчаў. Было намалочана 3,375 мільёнаў тон збожжа, паведамляе "БелаПАН".