У Беларусь прыбылі першыя прадстаўнікі місіі назіральнікаў АБСЕ
29 ліпеня ў Беларусь прыехалі першыя тры прадстаўнікі місіі назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах.
Пра гэта паведамілі ў мінскім офісе АБСЕ. Плануецца, што яны будуць займацца тэхнічнымі пытаннямі забеспячэння дзейнасці доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ.
Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ прыбудуць у Беларусь 17—18 жніўня. Плануецца, што іх будзе прыблізна 40 чалавек. Акрамя таго, за некалькі дзён да выбараў запланаваны прыезд кароткатэрміновых назіральнікаў. Гэта група будзе самая шматлікая — прыкладна 300 чалавек.
БелаПАН