У Баранавічах варажбіткі абабралі жанчыну па новым сцэнары
Больш за 2,5 млн рублёў і 700 долараў выманілі ў работніцы баранавіцкага баваўнянага аб’яднання дзве варажбіткі. Яны загаварылі з жанчынай каля крамы, потым сказалі, што абазналіся і адпусцілі яе. А калі работніца адышлася на некалькі крокаў, варажбіткі пачалі перамаўляцца міжсобку, што на яе дзяцей кінулі сурокі.
Жанчына з цяжкасцю згадала, як ішла дадому па долары, а ў банк па рублі. Апомнілася яна толькі дома, пасля чаго звярнулася ў міліцыю. Махлярак шукаюць.
Жанчына з цяжкасцю згадала, як ішла дадому па долары, а ў банк па рублі. Апомнілася яна толькі дома, пасля чаго звярнулася ў міліцыю. Махлярак шукаюць.