У баі за Ілавайск паранены камбат "Данбаса" Сяменчанка
Сямён Сяменчанка атрымаў множныя аскепкавыя раненні. Пра гэта ў Facebook паведаміў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў.
Паводле яго звестак, Сяменчанка ўжо другі дзень знаходзіўся на перадавой у баі за Ілавайск, піша "Украінская праўда". Авакаў кажа, што перадавая група, якая ачышчала Ілавайск ад тэрарыстаў, нарвалася на мінамётны агонь. Байцы атаку не згарнулі, але сярод украінскіх вайскоўцаў адзін баец загінуў, чатыры былі параненыя. У іх ліку — Сяменчанка.
Авакаў адзначыў, што жыццю камандзіра "Данбаса" пагрозы няма. Усіх параненых вывезлі з поля бою ў шпіталь, а батальёну адправілі рэзерв на дапамогу.
Фота — УНІАН