У Бабруйску каля школ ўсталююць манекены дзяцей з флікерамі
Манекены дзяцей з флікерамі ўсталююць каля васьмі бабруйскіх сярэдніх школаў. Такое наватарскае рашэнне прыняў мясцовы гарвыканкам. Як паведамляе газета “Бабруйскае жыццё”, выкананнем загаду будуць займацца міліцыянты.
Адзначым, што ў Бабруйску агулам налічваецца каля 58 тысяч аўто. У першым квартале 2010 года колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у горадзе павялічылася на 40%, а колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў — аж на 500%.