У Бабруйску Алесь Міхалевіч сустрэўся з мэрам горада (фота)

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча з бабруйскімі выбарцамі шмат у чым была незвычайнай. Гэта быў адзіны кандыдат, на выступ якога завіталі журналісты з АНТ, а таксама амаль ўся ідэалагічная вертыкаль горада, у тым ліку кіраўнік аддзелу ідэалогіі гарвыканкама Аляксандр Маркачоў. Што праўда, пасярод сустрэчы, як па камандзе, большасць прысутных чыноўнікаў вырашылі пакінуць залу. Гэта з задавальненнем здымалі журналісты АНТ, якія таксама амаль адразу зніклі.

Падчас сустрэчы Міхалевіч распавёў, што ўдзень меў сустрэчу са старшынём Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрыем Бонахавым. Але паглыбляцца ў падрабязнасці размовы, якая працягнулася каля гадзіны, не стаў. Маўляў, калі кандыдат пачне пераказваць свае прыватныя размовы з чыноўнікамі прэсе, то больш з ім ніхто сустракацца не будзе.




Фота: Еўрарадыё