У Аўстрыі з’явіўся першы настаўнік-транссэксуал

Міністэрства адукацыі Аўстрыі вырашыла дазволіць першаму настаўніку-транссексуалу выкладаць у сярэдняй школе, паведамляе ВВС. Пасля аперацыі па перамене полу аўстрыец Вальтэр С. афіцыйна стаў жанчынай. Цяпер настаўнік, у якога ёсць жонка і сын, называе сябе Андрэ.

Але такую навіну крытычна ўспрынялі бацькі некаторых школьнікаў. Тым не менш, міністэрства адукацыі заявіла, што настаўнік не зазнае ціску з боку дырэкцыі школы, бо "школа - гэта апірышча талерантнасці".