У афіцыйнага Мінску ёсць шанс на Еўрапейскім маршы - амбасадар Нямеччыны
Нармальнае правядзенне 14 кастрычніка “Еўрапейскага маршу” і ў інтарэсах беларускіх уладаў. Пра гэта заявіў амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхард Вайс. Ён выказаў меркаванне, што праяўленне стрыманасці як з боку
дэманстрантаў, так і з боку праваахоўнікаў “адназначна сведчыла б аб
тым, як важна для бакоў выкананне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.
Гебхард Вайс нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка, прымаючы яго даверчыя лісты, гаварыў пра неабходнасць пераадолець недавер паміж Беларуссю і краінамі Захаду.
“Калі афіцыйны Мінск захоча паказаць, што яго заявы не разыходзяцца са справай, у яго ёсць зараз для гэтага вельмі важныя канкрэтныя магчымасці”, - падкрэсліў амбасадар Нямеччыны.
Спадар Вайс лічыць, што калі Еўрапейскі марш пройдзе нармальна, дык можна чакаць “станоўчых рэакцый з боку краінаў-суседзяў, Еўропы і ЗША”.
БелаПАН