У Адзінай эканамічнай прасторы не будзе роўмінгу?

Як заявіў намеснік старшыні агенцтва Барыс Парсегаў, гэтая ініцыятыва ўжо перададзена расійскім і беларускім калегам па антыманапольным рэгуляванні. Ён падкрэсліў, што паспяховы досвед адмены роўмінгу ёсць у Еўрапейскім саюзе.

Адзіная эканамічная прастора на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Казахстана будзе створана да 1 студзеня 2012 года, нагадвае "Лента.ру".