У 100 жыхароў Гомеля адбылося ўзгаранне бытавой тэхнікі (фота)

Каля 100 жыхароў Гомеля звярнуліся ў МНС у сувязі з узгараннем бытавой тэхнікі. Усе прыборы, якія былі падключаныя да электрасеткі, сапсаваныя.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, прычынай масавай паломкі стаў рэзкі скачок напругі ў электрасетцы. У адной з кватэр пасля выбуху тэлевізара пачаўся пажар. Паводле некаторых звестак, прычынай рэзкага скачка напругі, прыкладна да 380 вольт, сталі рамонтныя працы на трансфарматарнай падстанцыі.



Больш здымкаў можна паглядзець тут