Тысячы беларусаў жадаюць паехаць на Сусветныя кампутарныя гульні

Беларускія каманды ўжо ў трэці раз прымуць удзел у Сусветных кампутарных гульнях. Сёлета зборныя 70 краінаў накіруюцца ў сталіцу алімпіяды ў свеце кампутарнага спорту — амерыканскі Сіетл, каб пазмагацца за чэмпіёнскі тытул і прызавы фонд у памеры 2,5 мільёна долараў.

У Нацыянальным адборачным туры Сусветных кампутарных гульняў возьмуць удзел больш за 35 тысяч гульцоў і балельшчыкаў. Першыя 28 лепшых камандаў-удзельніц вызначацца 28-29 ліпеня.

А лепшых дзевяць гульцоў нацыянальнай зборнай, якія прадставяць Беларусь у Сіетле, будуць вызначаныя пасля нацыянальнага фінала, што пройдзе ў Мінску 25 жніўня.

БЕЛТА