Тым, хто не паставіў лічыльнікі вады, перанеслі поўную аплату на 4 месяцы
Грамадзяне, якія не паставілі індывідуальныя прыборы ўліку вады, будуць плаціць за паслугі водазабеспячэння і каналізацыі па поўных тарыфах з 1 траўня 2009 года. Такая норма прадугледжаная пастановай Савета міністраў №1924. Раней поўную аплату абяцалі ўвесці з 1 студзеня 2009 года. Паводле дакумента, тарыфы з 1 студзеня 2009 года вызначаныя ў памеры 860 рублёў за кубаметр за халоднае водазабеспячэнне і 684,3 рубля за кубаметр за каналізацыю.
Такім чынам, як паведамляе БЕЛТА, грамадзяне, якія не паставілі лічыльнікі, будуць плаціць з 1 траўня больш за тых, хто мае прыборы: за паслугі халоднага водазабеспячэння — больш як удвая, за каналізацыю — у 2,8 раза.
Пастановай прадугледжаная зніжка 10% з аплаты за падагрэў вады, паслугі цэнтралізаванага водазабеспячэння і каналізацыі для дамоў, дзе адсутнічаюць інжынерныя сістэмы рэцыркуляцыі гарачай вады. Гэта звязана з тым, што ў такіх шматкватэрных дамах даводзіцца чакаць нейкі час і зліваць ваду з крана, перш чым з яго пайдзе гарачая вада. Такім чынам, індывідуальны прыбор выдатку лічыць гарачую ваду ў той момант, калі яе яшчэ няма. Таму і ўводзіцца зніжка 10%.
Грамадзяне, якія пражываюць у дамах, дзе эканамічна немэтазгоднае або тэхнічна немагчымае ўсталяванне прыбораў, не будуць аплачваць паслугі па водазабеспячэнні па поўным тарыфе.
БЕЛТА