Турысты, пацярпелыя ў аварыі з трактарам, трапілі ў рэанімацыю

Чацвёра пацярпелых ад сутыкнення турыстычнага аўтобуса з трактарам на Магілёўшчыне знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Як нагадвае БелаПАН, аварыя адбылася 3 жніўня ў Горацкім раёне. Трактар з прычэпам, які перавозіў лесаматэрыялы, выехаў на сустрэчную паласу, бо ў яго лопнула левае пярэдняе кола. Трактар сутыкнуўся з турыстычным аўтобусам,  які вёз турыстаў з Крыму ў Горкі. Аўтобус не перакуліўся, але разнастайныя траўмы атрымалі 12 пасажыраў і два кіроўцы аўтобуса, а таксама трактарыст і яго пасажыр. У лякарні ў цяжкім стане цяпер знаходзяцца абодва кіроўцы аўтобуса, пасажыр трактара і адна з турыстак.

На трактарыста пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху. Калі ён будзе прызнаны вінаватым, кампенсацыю пацярпелым будзе выплочваць СПК "Аўсянка", якому належыць трактар.