Турцыя не мае інфармацыі пра знаходжанне на сваёй тэрыторыі Бакіева

Пра гэта паведаміла агенцтва Франс Прэс са спасылкай на прадстаўніка МЗС Турцыі Бурака Азюгергіна. Як нагадвае БелаПАН, раней у шэрагу расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што Бакіеў пакінуў Мінск і з'ехаў на адпачынак у Турцыю.

27 траўня афіцыйны Бішкек паведаміў, што ўлады Кыргызстана звярнуліся ў Інтэрпол з просьбай паспрыяць у затрыманні экс-прэзідэнта краіны. Ці паступаў запыт аб затрыманні Бакіева ў Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола ў Беларусі, журналістам высветліць пакуль не ўдалося.

Нагадаем, што ў Генпракуратуру запыт аб выдачы Бакіева прыйшоў напрыканцы красавіка. Генпракуратура павінна разгледзець яго да дваццатых дзён чэрвеня, калі не з'явіцца неабходнасць атрымаць ад кіргізскага боку дадатковых звестак.