Турчынаў: Украінскія ўлады не кантралююць сітуацыю ў Данецку

Аляксандр Турчынаў праводзіць у Кіеве нараду са старшынямі абласных дзяржаўных адміністрацый. Ён назваў асабліва небяспечнай сітуацыю, якая склалася ў Данецкай і Луганскай абласцях. Турчынаў адзначыў, што "горад Славянск захоплены групоўкамі, якія цалкам кантралююцца Расійскай Федэрацыяй, — гэта тэрарыстычныя і дыверсійныя групы".



Сілавыя структуры не здольныя кантраляваць сітуацыю ў Данецкай і Луганскай абласцях, пераказвае прызнанне кіраўніка ўкраінскай дзяржавы УНІАН.




Паводле Аляксандра Турчынава, Узброеныя Сілы Украіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць з-за пагрозы нападу Расіі. Ён заявіў, што "існуе рэальная небяспека развязвання Расіяй кантынентальнай вайны супраць Украіны".

Луцэнка распавёў, як Пуцін можа ўзяць Украіну "голымі рукамі" (відэа)
 

Фота — УНІАН, ria.ru