Турагенцтва: Продаж тураў у Егіпет часова прыпынены
Цяпер у Егіпце знаходзіцца каля тысячы беларускіх турыстаў, а продаж новых тураў пакуль прыпынены.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў адным з турыстычных агенцтваў.
Супрацоўніца агенцтва: “Заяўкі, якія былі пададзеныя ў бліжэйшы час знаходзяцца ў спісе чакання на нявызначаны тэрмін”.
Аднак падзеі ў Егіпце не пужаюць беларускіх турыстаў. Тураператары не бачаць спаду актыўнасці. Попыт на туры ў Егіпет зменшыўся толькі на 3% – 5%.
Дарэчы, Міністэрства спорту і турызму ў Беларусі рэкамендуе ў бліжэйшы час устрымацца ад паездак у Егіпет. А тым, хто ўжо цяпер знаходзіцца там, у міністэрстве раяць не пакідаць курортных зон.