Трэнера БАТЭ клічуць у Расію
У Расіі абмяркоўваецца, хто стане новым галоўным трэнерам пермскай футбольнай каманды "Амкар". Сярод магчымых кандыдатур фігуруе і настаўнік БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Сам ён у апошнія тыдні некалькі разоў заяўляў, што застаецца ў барысаўскім клубе на наступны сезон. Аднак значны ўжо сам факт, што яго прозвішча значыцца ў спісе магчымых трэнераў каманды, якая ў мінулым сезоне заняла ў расійскай прэм'ер-лізе еўракубкавае 4-е месца і напэўна падумвае аб медалях.
У якасці чутак абмяркоўваюцца таксама іншыя змены ў складзе барысаўскага клуба. Гавораць пра верагоднасць пераходаў у іншыя клубы лідэраў БАТЭ — Анры Хагуша, Віталя Радзівонава, Ігара Стасевіча, Сяргея Крыўца. Пакінуць каманду могуць таксама Павел Няхайчык і Міхаіл Сівакоў. Час ад часу з'яўляецца інфармацыя, што цікавасць да футбалістаў БАТЭ выказваюць яго супернікі па групавым турніры Лігі чэмпіёнаў – "Рэал", "Ювентус", "Зеніт".
Да Лігі чэмпіёнаў нямецкі сайт transfermarkt.de ацаніў увесь БАТЭ у 5 мільёнаў еўра. Зараз гэтую лічбу можна адважна памнажаць у тры разы. За таго ж Хагуша казанскі "Лал", які стаў у гэтым сезоне чэмпіёнам Расіі, гатоў аддаць 1 мільён еўра. Праўда, Хагуш, які мае расійскае грамадзянства, жадаў бы выступаць за зборную Беларусі.
"Мы"