Транзіт расійскага газу ў ЕС можа быць адноўлены ў панядзелак

На перамовах у Маскве прэм'ераў Расіі і Ўкраіны Ўладзіміра Пуціна і Юліі Цімашэнка дасягнутая дамова зрабіць усё магчымае, каб аднавіць у панядзелак транзіт расійскага газу для еўрапейскіх спажыўцоў. Кіраўнікі "Нафтагазу" і "Газпрома" да панядзелку павінны падрыхтаваць пакет дакументаў. Як паведаміла Юлія Цімашэнка, адразу пасля падпісання гэтых дакументаў будуць адноўленыя ўсе плыні транзіту газу ў Еўропу.

Уладзімір Пуцін паабяцаў, што для ўкраінскага боку сёлета будзе прадстаўленая 20-адсоткавая зніжка на газ, калі Кіеў захавае льготы на транзіт паліва.

Такім чынам, Украіна зараз зможа закупіць газ у Расіі ў 2009 годзе па еўрапейскім кошце мінус 20%, што складзе $360 за 1 тыс. кубаметраў.

Інтэрфакс