Толькі кожная дзесятая кніга, выдадзеная сёлета, напісаная па-беларуску
Сёлета ў першым паўгоддзі ў Беларусі выдадзена амаль 7 тысяч кніг і брашур тыражом 27,6 мільёнаў асобнікаў, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Дзяржаўныя выдавецтвы выпусцілі 290 кніг тыражом 2,9 мільёна асобнікаў. На беларускай мове выйшла 467 кніг тыражом 2 мільёны асобнікаў.
“Інтэрфакс”
“Інтэрфакс”