Ткачы ў Баранавічах слепнуць з-за Дырэктывы па эканоміі?
Працаўнікі ткацка-пральнай фабрыкі баваўнянага аб’яднання ў Баранавічах паступова трацяць зрок. У цэхах няма вокнаў, і асвятленне можа быць толькі штучнае.
Раней у ткацкай вытворчасці пад столлю свяцілі сотні лямпаў. Дзеля эканоміі асвятленне пад столлю адключылі. Над станкамі ўкруцілі лямпачкі, якія асвятляюць не цэх, а тканіну, што сплывае са станка. Паўзмрок і прывёў да таго, што працаўнікі сталі горш бачыць.