Тэрарысты ў Данецку і Луганску папаўняюць свае шэрагі... манекенамі

Пра гэта ўчора заявіў масквіч Ігар Гіркін (Стралкоў), які называе сябе "міністрам абароны Данецкай народнай рэспублікі". Ён вырашыў стварыць "войска", у якім добраахвотнікі служылі б па кантракце і атрымлівалі заробак.

Пакуль жа ўкраінскія сілавікі, якія акружаюць Данецк і Луганск, адзначаюць, што тэрарысты спрабуюць іх надурыць і ставяць на блокпастах... манекены. Такім чынам яны спрабуюць павялічыць сваю колькасць і ўвесці ў зман вайскоўцаў, адзначае прэс-афіцэр Антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дмітрашкоўскі.

Фота — ria.ru