Тэлекампанія Warner Brothers выявіла плагіят на СТВ

Серыял "Тэарэтыкі" на тэлеканале СТВ выявіўся плагіятам. Пра гэта заявіў прадзюсэр серыялу "Тэорыя Вялікага выбуху" Чак Лор.  Тым не менш, ні Лор, ні кампанія Warner Brothers засудзіць тэлеканал СТВ не могуць, бо ён належыць дзяржаве.

У звароце на сваім афіцыйным сайце Лор піша:

“Беларусь - гэта маленькая краіна ў сярэдзіне кантынента побач з Расіяй, Украінай, Латвіяй, Літвой і Польшчай. Згодна з Вікіпедыяй, адзін з найбуйнейшых экспарцёраў мяса-малочнай прадукцыі. Напрошваецца пытанне, у якой страшнай форме могуць быць жывёлы ў гэтай краіне, калі ўсё, для чаго яны могуць спатрэбіцца, - гэта футравыя капелюшы і клей для шпалераў? Але ў Беларусі добра развітая прамысловая вытворчасць тэлевізараў.

Адзін з апошніх беларускіх хітоў - камедыя пра чатырох тупых вучоных, якія жывуць побач з прыгожай бландзінкай-афіцыянткай. Галоўных герояў завуць Шэлдан, Леанард, Говард, Радж і Наташа, і шоў называецца “Тэарэтыкі”. Кожны эпізод пачынаецца з кулямётнага мантажа выяваў, якія вядуць гледача з даўніх часоў да цяперашніх. Яны пакідаюць задумку арыгінала, але падкладаюць найгоршую за ўсю гісторыю чалавецтва поп-музыку ў якасці фонавай музыкі. І, нарэшце, кожны эпізод выглядае як расейскі пераклад эпізоду "Тэорыі Вялікага Выбуху". Калі мы паведамілі гэта прававому дэпартаменту "Warner Brosers", нам сказалі, што падаць у суд за парушэнне аўтарскіх правоў у Беларусі практычна немагчыма, бо тэлевізійная кампанія, што прадукуе гэтую копію, з'яўляецца ўласнасцю і кіруецца ўрадам Беларусі. Не маючы іншага выйсця, я спадзяюся, што тыя беларусы, якія здымаюць "Тэарэтыкаў", прачытаюць гэта, зломяцца ад пачуцця віны і дашлюць нам пару-тройку фетравых капелюшаў. Кыргызстанская версія "Дхарма & Грэг" ужа даслала нам клей для шпалераў."


Пераклад тэксту з англійскай здзейсніў 34mag.