Таварыства беларускай школы атрымала пісьмовае папярэджанне Мінюсту

Таварыства беларускай школы атрымала пісьмовае папярэджанне за свой гродзенскі філіял, у офісе якога ў верасні адбылася фотавыстава, прысвечаная 10–годдзю незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Мінюст абвінаваціў ТБШ у спрыянні арганізацыі, дзейнасць якой у Беларусі забаронена. Акрамя таго, на думку Мінюсту, таварыства парушыла свой статут. Па словах кіраўніка гродзенскага аддзялення ТБШ Таццяны Канопкінай, таварыства збіраецца абскарджваць гэтае папярэджанне.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна