"Такога вы не чулі": выканаўца аўтарскай песні Ягор Гагін з сэтам кампазіцый
Ягор Гагін — выканаўца аўтарскай песні і ўладальнік бізнесу па ачыстцы вады. Захапляўся музыкай з юнацтва. З цягам часу зразумеў, што прага да стварэння песень нікуды не падзелася, таму вырашыў даць свайму хобі волю і пачаў выпускаць альбомы. Цяпер у Ягора іх два. І спыняцца ён не збіраецца.
У 14:00 у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" Ягор Гагін распавядае пра сябе і грае сэт песень. Далучайцеся!