Таццяна Ваніна заклікае пачаць з 20 сакавіка эстафетную галадоўку

Пачаць з 20 сакавіка эстафетную галадоўку салідарнасці заклікала грамадская актывістка Таццяна Ваніна.

Яна вырашыла падтрымаць акцыю, распачатую братамі Скрабцамі, якія патрабуюць вызвалення Аляксандра Казуліна. Ваніна заклікае патрабаваць вызвалення ўсіх палітзняволеных - Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча.

Яна прапануе з 20 сакавіка ў 18 гадзінаў выходзіць на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі палітзняволеных і надпісамі: "Я аб'яўляю галадоўку", інфармуе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.