Сёння завяршаецца вылучэнне кандыдатаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі
Вылучэнне кандыдатаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі завяршаецца сёння. Па звестках Цэнтрвыбаркаму Беларусі, на парламенцкіх выбарах будуць працаваць больш за 6,5 тысяч участковых выбаркамаў. Яны павінны быць сфармаваныя да 13 жніўня — не пазней чым за 45 дзён да выбараў. На тэрыторыі краіны сфармавана 6 485 участкаў і 40 — па-за яе межамі, дзе знаходзяцца беларускія грамадзяне.
Нагадаем, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання прызначаныя на 28 верасня 2008 года.
БЕЛТА
Нагадаем, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання прызначаныя на 28 верасня 2008 года.
БЕЛТА