Сёння ў Беларусі адзначаюць Радуніцу — дзень памінання памерлых

Радуніца ў Беларусі / region.by
Радуніца — адзін з галоўных памінальных дзён у праваслаўнай традыцыі, які адзначаецца ў аўторак другога тыдня пасля Вялікадня.
У цэрквах у гэты дзень праходзяць паніхіды і ліціі. У адрозненне ад іншых памінальных дзён, на Радуніцу не прынята смуткаваць — памерлых узгадваюць са светлай радасцю, верачы, што яны раздзяляюць з жывымі велікодную радасць.
У гэты дзень людзі наведваюць могілкі, прыходзяць да магіл родных і блізкіх, прыносяць кветкі, пачастункі, запальваюць свечкі і лампадкі.
Аднак царква не ўхваляе ўжыванне спіртнога на могілках, шумныя застоллі каля магіл, а таксама працу па доме або на гародзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.