Сёння ПКБ, заўтра – любая іншая палітычная структура - Лябедзька

Пракуратура вынесла вуснае папярэджанне лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедьку за публікацыі каментароў у інтэрнэт-выданні “Белорусский партизан” і газеце “Народная воля”. Яны датычылі вынясення рашэння Вярхоўнага суда аб прыпыненні дзейнасці Партыі камуністаў беларускай. Вось што гаворыць Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю “Еўрарадыё”:

“Тое рашэнне, якое было вынесена, яно мае палітычны падтэкст. І датычыць не толькі ПКБ, заўтра яно можа быць вынесена ў адносінах да любой палітычнай структуры, якая хоча жыць па Канстытуцыі, а не тэлефонным праве”.

У пракуратуры палітык пісьмова пацвердзіў, што ў Беларусі няма незалежнай судовай сістэмы і ён “гатовы даказаць гэта ў любой інстанцыі выключна прававымі аргументамі”. Акрамя таго, кажа Лябедзька, кожны чалавек мае права на асабістую пазіцыю.

Дарэчы, вуснае папярэджанне не мае ніякіх юрыдычных наступстваў, гэта хутчэй мера псіхалагічнага ўздзеяння.