Сёлета ў Беларусі запусцяць 4 газасховішчы новага тыпу
Сёлета ў Беларусі плануецца ўвесці ў дзеянне 4 газасховішчы новага тыпу. У іх будзе захоўвацца каля 100 млн кубаметраў прыроднага газу, паведамляе "Інтэрфакс". Намеснік галоўнага інжынера "Белэнэрга" Юры Макараў распавёў, што газасховішчы з'явяцца ў раёне Мазыра. Яны будуць створаныя на аснове саляных кавернаў — месцаў, дзе калісьці прадпрыемства "Мазырсоль" здабывала павараную соль метадам вымывання. У месцах здабычы солі засталіся вялікія паражніны, якія і будуць выкарыстоўвацца ў якасці сховішчаў газу.
Павараная соль цалкам непранікальная для газу, таму акрамя павышанай надзейнасці з'явіцца магчымасць захоўваць вялікія аб'ёмы газу. Калі сёння пікавы адбор газу з наяўных падземных сховішчаў складае ад 7 да 8 млн кубаметраў штосутачна, то з будучых можна пры неабходнасці адбіраць ад 15 да 30 млн кубаметраў.
Цяпер у Беларусі існуе 21 газасховішча.