Сяргея Парсюкевіча пераводзяць у шклоўскую калонію
Віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча перавялі ў шклоўскую папраўчую калонію №17. Пра гэта паведаміла яго жонка Наталля. 28 траўня Н.Парсюкевіч упершыню сустрэлася з мужам за час яго знаходжання ў ізалятары з студзеня 2008 года. Яна паведаміла, што яе мужу патрэбнае лячэнне астмы і паліпозу. Аднак належнай дапамогі ён не атрымлівае. 21 траўня яго змясцілі ў палату з псіхічна хворымі людзьмі.
Мінскі гарадскі суд 30 траўня адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу Парсюкевіча.
БелаПАН нагадвае, што Парсюкевіч асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі. Ён абвінавачаны ў збіцці супрацоўніка сталічнага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў.