Сяргей Парсюкевіч: Я ведаў пра вызваленне Казуліна і чакаў свайго

Сяргей Парсюкевіч распавёў Еўрарадыё, што ведаў пра вызваленне Аляксандра Казуліна. Паводле яго слоў, у мінскай калоніі №1, дзе ён знаходзіўся апошнім часам, у атрадах былі тэлевізары. Таксама даходзілі некаторыя газеты. Таму, калі яго выклікалі да начальніка калоніі, Сяргей Парсюкевіч усё зразумеў.

“Мяне выклікалі ў адміністрацыю да начальніка калоніі. Ён абвясціў, што згодна з указам прэзідэнта, мяне вызваляюць. Сказаў ісці збірацца. Практычна праз 20 хвілін мяне выкінулі з калоніі. Я і сабрацца нармальна не паспеў”.

Сяргей адзначыў, што яшчэ не паспеў адчуць сябе на волі.

“Яшчэ крыху не верыцца, шчыра кажучы. Настрой баявы. Усё нармальна. Пачатак шляху”.