Свята дыска-джазу: праект "Tanin jazz" прэзентуе альбом!
Літаральна пару дзён таму ў кінатэатрах Мінска скончыўся
пракат нашумелага расійскага фільма "Розыгрыш". Музыку для фільма
напісалі ўдзельнікі мінскай групы "Tanin Jazz", якая 2-га кастрычніка
выступіць у клубе "R-club" з прэзентацыяй дэбютнага альбома
"Feel This Time".
Выпуск альбома "Feel This Time" і прымеркаваны да гэтага канцэрту - доўгачаканая падзея для шматлікіх прыхільнікаў творчасці гурта "Tanin Jazz". Кружэлка з'явіцца ў продажы ў дзень канцэрту і самі музыкі раяць сваім фанатам паспець набыць альбом, каб прыйсці на канцэрт ужо падрыхтаванымі. У альбом "Feel This Time" увайшлі 15 кампазіцый, сярод якіх не толькі песні вакалісткі гурта Таццяны Гарошкі і аўтара праекту Алены Ярмаловіч, але таксама і песні, якія музыкі зрабілі разам з Андрэем Берэзняцкім. У запісе альбома прымаў удзел вядомы джазмэн Павел Аракелян. Да гэтага часу гурт можна было пачуць толькі на fm-хвалях.
Зусім яшчэ малады гурт "Tanin Jazz" ужо заявіў пра сябе пад час паспяховага выступу на фестывалі Be2gether, дзе музыкі адыгралі больш за гадзіну. А таксама ў скарбонцы творчых дасягненняў каманды ёсць выдатны канцэрт у клубе "Графіці", сэт у Кіеве на прэзентацыі фільма "Розыгрыш", шматлікія саўндтрэкі да фільмаў і шэраг выступаў па-за межамі нашай краіны.
Напярэдадні імпрэзы вакалістка гурта "Tanin Jazz" Таня Гарошка падзялілася з Еўрарадыё сваімі адчуваннямі наконт канцэрту:
Таня Гарошка: "Мы вельмі рады і вельмі чакаем гэтага канцэрту. Для нас гэта вельмі важна. Гэта завяршэнне вялікага творчага этапу. Гэта як нараджэнне дзіцяці! Імпрэзы вельмі чакаюць нашы сябры і знаёмыя, калегі таксама. На дадзеным этапе мы займаемся афармленнем сцэны, дызайнам. Наш канцэрт - гэта і сцэнічны працэс, а не толькі музычны. Вельмі хочацца, каб атрымалася такая утульная, сонечная, пазітыўная атмасфера.Калі мы разважалі над стылем альбому, то нездарма зрабілі свой выбар у бок сонечнага настрою і пазітыву. "Лаўнжава", прыемна - гэта тое, што ў нас атрымліваецца лепш за ўсё. Мы запрашаем усіх паглядзець на сябе, бо зараз мы гатовы сябе паказаць."
Нагадаем, што прэзентацыя дэбютнага альбома "Feel this time" гурта "Tanin Jazz" адбудзецца 2-га кастрычніка, а 22-ой гадзіне, у сталічным клубе "R-club".
Чароўны вакал Танечкі, розны настрой кожнай кампазіцыі і выдатныя мелодыі дыска-джазу нікога не пакінуць расчараваным альбо абыякавым.
Еўрарадыё раіць вам не прапусціць імпрэзу!!!
Фота: Павел Амелюсік