Сустрэча Яраша з "Правага сектара" і камандзіра батальёна "Данбас" (відэа)
У зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ўпершыню пабачыліся два "палявыя камандзіры" ўкраінскіх сілавікоў.
Журналіст Мустафа Наем пацікавіўся ў Дзмітрыя Яраша, які са сваім атрадам ваюе супраць тэрарыстаў, ці сустракаўся ён з камандзірам батальёна "Данбас" Сямёнам Сяменчанкам. Высветлілася, што яшчэ не. Тады Наем падвёў да Яраша Сяменчанку і пазнаёміў іх.
Дарэчы, і Яраш, і Сяменчанка прызналіся, што яшчэ не вырашылі, што будуць рабіць "пасля перамогі": застануцца ў сілавых структурах, пойдуць у палітыку ці ў прыватнае жыццё. "Палявыя камандзіры" кажуць, што спачатку трэба вызваліць украінскую зямлю, а там "будзе відаць".