Суды над Аляксеем Шыдлоўскім і Паўлам Бараноўскім адбудуцца 25 ліпеня

Суды над актывістамі моладзевага дэмакратычнага руху Аляксеем Шыдлоўскім і Паўлам Бараноўскім адбудуцца 25 ліпеня. Нагадаем, абодва яны былі затрыманыя 24 ліпеня ў цэнтры Мінска падчас распаўсюджвання ўлётак апазіцыйнага зместу.

Міліцыянты даставілі іх у Партызанскі РУУС, дзе на маладзёнаў склалі адміністрацыйныя пратаколы па абвінавачанні ў дробным хуліганстве.

Па словах праваабаронцы Ірыны Толсцік, пасля гэтага затрыманых даставілі ў суд, аднак у сувязі з заканчэннем працоўнага дня пасяджэнне было перанесена.

Ноч затрыманыя правядуць у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.

БелаПАН