Суд па скарзе БАЖ да Мінюста прызначаны на 17 сакавіка
Вярхоўны суд пачне разглядаць скаргу Беларускай асацыяцыі журналістаў на папярэджанне Міністэрства юстыцыі 17 сакавіка ў 10.00. Дату пачатку слуханняў прызначылі на першай сустрэчы бакоў у судзе 25 лютага. Справу вядзе суддзя Вярхоўнага Суда Анатоль Церах. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, адбылася папярэдняя размова ў парадку падрыхтоўкі справы да судовага разбору. Суддзя ўдакладніў пазіцыі бакоў і высветліў, што яны не змяніліся: Мінюст настойвае на тым, што папярэджанне вынесена законна, а БАЖ лічыць, што загад міністэрства не мае пад сабой прававой асновы, і настойвае на яго адмене.
Чакаецца, што 17 сакавіка ў суд будзе выкліканы ў якасці сведкі сябра ГА "БАЖ" Аляксандр Дзянісаў, які быў затрыманы ў лістападзе 2009 года на шклозаводзе "Нёман" пры "ажыццяўленні відэарэпартажу". Паводле папярэджання Мінюста, менавіта паказанае ім пасведчанне сябра БАЖ прывяло міністэрства да высновы пра "неабгрунтаванае прысваенне членамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі…"
Па словах суддзі, слуханні 17 сакавіка будуць адкрытымі.