Студэнты ЕГУ просяць не чапаць Лукішскі пляц у Вільні
Беларускія студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта звярнуліся да мэра Вільні з просьбай адмовіцца ад планаў рэканструкцыі Лукішскага пляца. Студэнты нагадваюць, што на пляцы быў павешаны адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года Кастусь Каліноўскі. Беларусы ў Вільні на Лукішках ладзяць акцыі, прымеркаваныя да дня смерці Каліноўскага, якога лічаць сваім нацыянальным героем беларусы, літоўцы і палякі.
Студэнты ўпэўненыя, што паўстанне 1863-1864гг.вартае большага, чым усталяваныя цяпер за межамі Лукішак таблічка і крыж.
Мэр Вільнюса Юозас Імбрасас паведаміў, што рашэнне аб рэканструкцыі Лукішкскага пляцу ўжо прынята, абвешчаны конкурс праектаў. Але памяць аб паўстанні будзе захаваная — па словах мэра, такое заданне атрымалі аўтары праектаў.
DELFI