Страйк прадпрымальнікаў: да намётаў справа не дайшла (фота: абноўлена)
Трэці акт забастоўкі прадпрымальнікаў праваліўся. На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску сабралася ўсяго крыху больш за дзесятак ІПэшнікаў і ў разы тры больш журналістаў. Нягледзячы на гэта, арганізатары страйку ўпарта сцвярджалі, што мітынг адбыўся. У прыватнасці Алесь Таўстыка, сказаў: тое, што сабралося вельмі мала прадпрымальнікаў, – гэта такая стратэгія:
“Прадпрымальнікі ўсе на штосьці робяць, усе на заданні. Не хвалюйцеся, сёння ніхто не працуе з прадпрымальнікаў. Кожны робіць свае страйкі. Хто ў горадзе, хто ў рэгіёне. Але нас жа пачалі выціскаць не роўна а 12-й, а без дзесяці 12. А па-другое, у нас такая стратэгія”.
Стратэгія была і ў амапаўцаў. Яны выціснулі лідэраў прадпрымальніцтва з плошчы за Палац Рэспублікі. Затым калона з прадпрымальнікамі і журналістамі дайшла да скрыжавання вуліц Камуністычнай і Куйбышава. Сярод выціснутых з плошчы былі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, прадпрымальнікі Алесь Таўстыка, Віктар Гарбачоў. Яны спрабавалі дабіцца жывога эфіру на тэлеканале АНТ:
Алесь Таўстыка: “Мы хочам зрабіць зварот, каб нам дазволілі жывы эфір на Беларускім тэлебачанні. Без розніцы: АНТ гэта будзе, СТБ, БТ. Асабліва хацелася б паразмаўляць з кіраўніком Белдзяржтэлерадыёкампаніі Зімоўскім у ягонай праграме “Жесткий разговор”.
АМАП не дазволіў мітынгоўцам прайсці ў будынак тэлеканала. Аднак прадпрымальнікі не засмуціліся. Віктар Гарбачоў сказаў, што і гэта быў спецыяльны манеўр — Зімоўскі заяву атрымаў:
“Пакуль нас трымаюць тут, група прадпрымальнікаў перадала ўжо заяву на БТ Зімоўскаму. Нашая задача выкананая”.
Нагадаем, патрабаванні прадпрымальнікаў застаюцца тымі ж: адмена 760-га ўказа прэзідэнта, як мага хутчэйшае прыняццце закону аб малым і сярэднім бізнэсе, спыненне рэпрэсіяў у адносінах да актывістаў прадпрымальніцкага руху і выкананне 12 патрабаванняў Еўрасаюзу.
Фота Віталіны Грахоўскай