Станцыя метро "Кастрычніцкая" адпрацавала толькі паўдня

Станцыя мінскага метро "Кастрычніцкая" зноў зачыненая. Такім чынам, абноўленая станцыя прапрацавала ўсяго паўдня, паведамляе сайт "Хартыя’97". Па праспекце Незалежнасці ездзяць аўтобусы 33-га маршруту з аб'явамі, што станцыя метро "Кастрычніцкая" не будзе працаваць 27 і 28 верасня ў сувязі з правядзеннем рэгламентных работ.