Сталі вядомыя імёны альпіністаў, затрыманых у Маскве

Нагадаем, што зранку ў Маскве на Кацельнічаскай набярэжнай ў высотным доме размалявалі шпіль-зорку ў колеры ўкраінскага сцяга.

Як інфармуе ІТАР-ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, затрыманыя — Аляксандр Пограбаў 1981 года нараджэння, Аляксей Шыракожухаў 1988 года нараджэння, Яўгенія Караткова 1988 года нараджэння і Ганна Ляпёшкіна 1989 года нараджэння. 

Па факце здарэння праваахоўныя органы пачалі крымінальную справу за вандалізм.

Фота — zyalt.livejournal.com