Стала вядома магчымае месца сустрэчы Зяленскага і Пуціна (і гэта не Мінск)
Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Украіны / Telegram / Zelenskiy Official
Сустрэча ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна можа адбыцца ў Венгрыі, паведамляе Reuters.
Пра гэта заявіў на ўмовах ананімнасці высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША. Паводле слоў канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца, сустрэчу плануюць правесці цягам бліжэйшых двух тыдняў.
Крэмль пакуль публічна не пацвердзіў сваю згоду прыняць удзел.
Пасля гэтай сустрэчы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе яшчэ адну, у якой, акрамя Зяленскага і Пуціна, будзе ўдзельнічаць і ён сам.