"Справа Шыгалава" закране 15 чалавек з Адміністрацыі прэзідэнта — Лукашэнка
Характарызуючы крымінагенную абстаноўку ў краіне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў рост злачыннасці ў апошнія гады: "За апошнія 6 гадоў узровень злачыннасці на 100 тысяч насельніцтва вырас у 1,7 раза... Раскрывальнасць злачынстваў зніжаецца". Асобную ўвагу кіраўнік Беларусі надаў "справе Шыгалава" — дырэктара гандлёвага дому "Ждановічы", арыштаванага каля месяца таму. Паводле словаў Лукашэнкі, у карупцыі замяшаныя 15 супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта: "Чалавек 15 самых высокапастаўленых чыноўнікаў з Адміністрацыі прэзідэнта загрузлі ў карупцыі". Ён параіў вінаватым падумаць пра далейшае працаўладкаванне.