Спэнсэр Тунік ладзіць аголенную фотасесію для "Грынпіс"

Знакаміты арганізатар аголеных масовак амерыканскі фатограф Спэнсэр Тунік сёлета ў жніўні ладзіць фотасесію ў стылі ню на адным з леднікоў Швейцарыі, каб прыцягнуць увагу да проблемы зменаў у агульнасусветным клімаце. Паводле Швейцарскага тэлеграфнага агенцтва, у ледніковым праекце Туніка возмуць удзел ад 50 да 100 жыхароў Швейцарии, якія самі таго пажадаюць. Нагадаю, што амерыканскі фотамастак вядомы па сваім работам, на якіх выявы вялікай колькасці аголеных людзей у розных частках свету.

Дадам, што замовіла фотаздымкі ў Швецыі міжнародная экалагічная арганізацыя Грынпіс, якая жадае прыцягнуць такім чынам увагу да праблемы глабальнага пацяплення клімату і таяння леднікоў. Плануецца, што здымкі адбудуцца 18-19 ці 24-25 жніўня. Месца правядзення фотасесіі будзе названае за некалькі тыдняў да гэтага.

Нагадаю, што ў траўні гэтага года Тунік пабіў свой жа рэкорд па колькасці аголеных фотамадэляў, якія адначасова ўдзельнічаюць у здымках. Фатограф здолеў адначасова 18 000 мексіканцаў.

Фота: www.philo5.com