СМІ: Расійскія памежнікі расстрэльваюць наймітаў, якія вяртаюцца на радзіму
Пра адзін з такіх фактаў паведамляе сайт inforesist.org.
Нібыта, уначы 25 чэрвеня ў Свярдлоўскім раёне Луганскай вобласці праз мяжу з Украіны ў Расію спрабавала прарвацца "Газель" з людзьмі. Аднак у нейтральнай паласе яе расстралялі расійскія памежнікі, загінуў і кіроўца, і пасажыры.
Пра гэта распавялі жыхары ўкраінскай вёскі Правалле. Яны сцвярджаюць, што ў мікрааўтобусе былі грамадзяне Расіі, якія ваявалі ва Украіне ў шэрагах тэрарыстычных фармаванняў. Раней яны спрабавалі прарвацца ў Расію на грузавіках, аднак былі спыненыя расійскімі памежнікамі. Другая спроба вяртання на радзіму была для іх трагічнай.
Адзначаецца, што каля Правалля ў нейтральнай паласе ёсць і іншыя расстраляныя аўтамабілі, якія таксама спрабавалі прарвацца на расійскую тэрыторыю.
Калі інфармацыя праўдзівая, пацвярджаецца версія экспертаў, якія сцвярджалі, што расійскія ўлады пазбаўляюцца "неспакойнага элементу", які едзе ваяваць ва Украіну, і не зацікаўленыя ў вяртанні гэтых людзей.