Скэнлан: У ЗША няма фаварытаў на сёлетніх выбарах у Беларусі
На сустрэчы з журналістамі кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан звярнуў увагу на вынікі прамежкавай справаздачы Місіі АБСЕ.
У ім прызнаецца, што Беларусь зрабіла пэўныя пазітыўныя крокі ў працэсе дэмакратызацыі. Асабліва гэта тычыцца працэсу збору подпісаў і магчымасці кандыдатам збірацца, сустракацца і агітаваць за сябе. У той жа час, удакладніў Скэнлан, амаль няма зменаў у адной з самых значных сфераў – у інфармаванасці насельніцтва.
        Як
 адзначана ў дакладзе, Беларускае тэлебачанне, асвятляючы выбары, 
большасць свайго часу прысвячае дзейнасці ЦВК і кіраўніка краіны. Толькі
 14% часу надаецца кандыдатам ад апазіцыі, і гэтае асвятленне 
негатыўнае. Электарат дастатакова неінфармаваны. Гэта азначае, што ён не
 зможа зрабіць свядомы выбар. 
Еўрарадыё пацікавілася ў 
сп.Скэнлана, колькі  трэба зрабіць пазітыўных крокаў на фоне адмоўных, 
каб гэтыя выбары былі прызнаныя Западам. Дыпламат адказаў, што да 
выбараў застаецца цэлы тыдзень. І падчас гэтага тыдня яшчэ існуе 
магчымасць зрабіць пазітыўныя крокі. "АБСЕ вельмі канкрэтна абазначыла 
свае стандарты і пытанне ў тым, ці будуць яны ажыцяўляцца, яшчэ пакуль 
на дадзены момант застаецца адкрытым”, - канстатаваў дыпламат. 
Майкл
 Скэнлан ад імя ЗША выказаў спадзяванне, што выбары – гэта толькі частка
 вялікага працэсу дэмакратызацыі і што Беларусь стане на гэты шлях. Ён 
адзначыў, што пазіцыя ЗША была і будзе паслядоўнай.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
