Штогадовы зварот Лукашэнкі быў перанесены з-за змены канцэпцыі выступу?

На днях прэсавая служба кіраўніка дзяржавы абвесціла аб пераносе штогадовага зварота прэзідэнта да парламентарыяў і народа Беларусі.
Як паведаміў у інтэрв’ю Еўрарадыё былы начальнік Упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Фядута, такое рашэнне магло быць прынятае толькі самім прэзідэнтам. Прычым, хутчэй за ўсё, з-за змены генеральнай канцэпцыі самога звароту.

Аляксандр Фядута:
“Адзінае, што мажліва, дык гэта тое, што змяняецца генеральная канцэпцыя выступу. А гэтае рашэнне прымае чалавек, палітычна адказны за гэты тэкст. А палітычна адказным за свае выступленні ў нашай краіне з’яўляецца прэзідэнт”.