Шэраг удзельнікаў галадоўкі за вызваленне палітвязняў баяцца назваць імёны
У Беларусі трэці тыдзень працягваецца галадоўка за вызваленне палітвязняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Яе распачалі браты Сяргей і Аляксандр Скрабцы. Паступова да іх
далучаюцца іншыя людзі, але некаторыя з іх хаваюць свае прозвішчы.
Вось што распавёў Еўрарадыё Сяргей Скрабец:
"Паводле нашых ацэнак, удзельнічае дзесьці 15 чалавек. Імён дастаткова вядомых нешмат, але тыя, хто нас падтрымаў, таксама ўдзельнічаюць у апазіцыйным руху. З Бабруйску некалькі чалавек, з Мінску. Людзі папрасілі не называць свае прозвішчы, каб у іх не было праблемаў з працай".
Тым часам, стала кепска Аляксандру Скрабцу, аднак свайго ўдзелу ў акцыі ён не спыняе.