Сейм Літвы нагадаў пра санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Сейм Літвы сёння прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі, у якой запатрабаваў вызваліць усіх затрыманых 19 снежня. Апроч таго, дэпутаты прапанавалі прэзідэнту і ўраду разгледзець пытанне аб еўрапейскіх санкцыях у дачыненні да Беларусі, паведамляе Delfi.lt.

Абмеркаванне фармулёвак тэксту рэзалюцыі праходзіла не гладка. Апазіцыйная фракцыя сацыял-дэмакратаў, чый "мяккі" варыянт быў адрынуты, у знак пратэсту пакінула залю.